У мінскім метро ў тунэлі паміж "Міхалова" і "Грушаўкай" спыняўся цягнік

TUT.by
У мінскім метро ў тунэлі паміж станцыямі "Міхалова" і "Грушаўка" спыняўся цягнік з людзьмі. Здарэнне адбылося 2 кастрычніка ў 13:42. Як інфармуе прэс-служба Мінскага метрапалітэна, "машыніст агледзеў адзін з вузлоў у саставе", пасля чаго цягнік усё ж даехаў да "Грушаўкі", дзе пасажыраў высадзілі. Прычынай здарэння называецца тэхнічная няспраўнасць цягніка. Яго адправілі ў дэпо. З-за гэтай сітуацыі "была праведзена дыспетчарская рэгуліроўка руху цягнікоў".
Сведкі кажуць, што згаданы цягнік пасля спынення рухаўся да "Грушаўкі" каля пяці хвілін. Цягнік, у які перасадзілі людзей, таксама на нейкі час спыняўся ў тунэлі, інфармуе TUT.by. Відаць, гэта і было звязана з "рэгуліроўкай руху" — цягнік з няспраўнасцю марудна курсіраваў да станцыі "Інстытут культуры".