Делегация Ушачского района приняла участие в областном фестивале тружеников села «Дожинки-2019″, который прошёл в Браславе

Источник материала:  
02.10.2019 — Разное

У Браславе, які сёлета стаў сталіцай абласнога фестывалю працаўнікоў сяла “Дажынкі-2019”, да мінулай суботы апошні раз быў больш дзесяці гадоў таму. І, шчыра кажучы, акрамя жывапіснай прыроды нацыянальнага парку і таго, што прама ў цэнтры горада знаходзіцца вялізная берагавая лінія, ён нічым адметным не запомніўся. Тым больш уразілі кантрастныя змены, якія адбыліся зараз – абноўлены прыгранічны райцэнтр гасцінна сустракаў лепшых аграрыяў вобласці, сярод якіх дастойнае месца занялі і работнікі сельгаспрадпрыемстваў Ушаччыны.Делегация Ушачского района приняла участие в областном фестивале тружеников села «Дожинки-2019″, который прошёл в Браславе

Таму бачыцца лагічным парушыць храналогію падзей на фестывальных пляцоўках і пачаць з мерапрыемства, якое завяршала свята, але было, безумоўна, галоўным – цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў. Зразумела, што канкурыраваць з буйнымі раёнамі па валавой вытворчасці розных відаў сельгаспрадукцыі мы не можам, хаця наш рэгіён і забяспечыў прыбаўку да мінулага года ў 144 працэнты і ўвайшоў па гэтым паказчыку ў лік лепшых. Больш за ўсіх зерневых і зернебабовых культур намалацілі ў Аршанскім раёне, дзе сабрана 118 тысяч тон зерня, але па выніках усіх паказчыкаў пераможцам прызнаны Віцебскі, другое месца прысуджана Верхнядзвінскаму, трэцяе – Гарадоцкаму. У ліку лепшых гаспадарак – “Мазалавагаз” Віцебскага, “Хацілы-Агра” Пастаўскага раёнаў, а калектыў адной толькі Віцебскай птушкафабрыкі атрымаў 40,5 тысячы тон збожжа – больш чым палова некаторых узятых раёнаў вобласці! Упершыню ў гісторыі з 1240 зернеўборачных экіпажаў, якія прымалі ўдзел у жніве, 5 пераадолелі рубеж у 4 тысячы тон. Лічбы гэтыя агучыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Мікалаевіч Шарснёў, які адзначыў, што па статыстыцы рэкордным у гісторыі вобласці стаў 1976 год, калі было атрымана 1452 тысячы тон зерня і гэты паказчык пакуль не пераўзышлі. Таму разам са словамі ўдзячнасці працаўнікам палёў і пажаданнямі далейшых поспехаў кіраўнік выканаўчай улады рэгіёну, агучыў і мэты, да якіх трэба імкнуцца.Делегация Ушачского района приняла участие в областном фестивале тружеников села «Дожинки-2019″, который прошёл в Браславе

Старшыні райвыканкамаў і начальнікі ўпраўленняў па сельскай гаспадарцы і харчаванні рэгіёнаў-пераможцаў атрымалі з рук старшыні аблвыканкама дыпломы і грашовыя прэміі. Сярод чатырох інтэграцыйных структур, якія, дарэчы, забяспечылі каля 40 працэнтаў ад агульнага намалоту, лепшай прызнаны Полацкі камбінат хлебапрадуктаў, на сцэну за ўзнагародамі ўздымаліся яго дырэктар Васіль Кузьміч Хамёнак і яго намеснік па сельскай гаспадарцы Міхаіл Віктаравіч Максіменка. Іх горача віталі і члены ўшацкай дэлегацыі, і асабліва “Маяка- Ушацкага”, які ўваходзіць у аграхолдынг і сёлета ўнёс дастойны ўклад у агульны намалот як інтэграцыйнай структуры, так і нашага раёна.

М.М.Шарснёў узнагародзіў таксама і пераможцаў у шматлікіх індывідуальных намінацыях абласных спаборніцтваў. І калі сярод лепшых камбайнераў, вадзіцеляў на адвозцы зерня ў розных групах тэхнікі нашых прадстаўнікоў не было, то сярод кіраўнікоў, якіх адзначылі за вялікі асабісты ўклад у правядзенне ўсіх тэхналагічных цыклаў сельскагаспадарчай вытворчасці, адзначаны дырэктар ААТ “Ільюшынскі” Сяргей Анатольевіч Халімоненка. Заўважыў, што атрымліваючы ключы ад новага МТЗ-82 ён перакінуўся некалькімі словамі з М.М.Шарснёвым.Делегация Ушачского района приняла участие в областном фестивале тружеников села «Дожинки-2019″, который прошёл в Браславе

– Акрамя падзякі за працу, Мікалай Мікалаевіч пацікавіўся, ці нялішнім будзе ў гаспадарцы новы трактар, – задаволена ўсміхаўся пасля цырымоніі ўзнагароджання С.А.Халімоненка. – Дык адказаў, што і ад пяці не адмовіліся б!

Некаторыя кіраўнікі атрымалі новыя службовыя аўтамабілі, але дырэктар “Ільюшынскага” быў рад менавіта трактару: “І каштуе ў некалькі разоў больш за “Ніву”, ды і патрэба ў ім большая”. Назва нашай гаспадаркі, дарэчы, са святочнай сцэны гучала яшчэ раз – за шматгадовую працу, значны ўклад і дасягненне высокіх паказчыкаў Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны трактарыст-машыніст А.В.Усовік. “Прыемна, што і казаць, – дзяліўся ўражаннямі заслужаны работнік. – А магло і не быць гэтай узнагароды, на пенсію ўжо збіраўся!”Делегация Ушачского района приняла участие в областном фестивале тружеников села «Дожинки-2019″, который прошёл в Браславе

Хваляваўся перад выхадам на сцэну і галоўны аграном філіяла “Маяк-Ушацкі” Антон Юльянавіч Анецька, якому Падзяку Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь уручыў асабіста Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка. Трэба адзначыць, што спікер беларускага парламента заўсёды стараецца прымаць удзел у выніковым свяце аграрыяў Віцебшчыны, дзе ён нарадзіўся і адбыўся як дзяржаўны дзеяч. Уладзімір Паўлавіч агучыў прывітанне Прэзідэнта краіны А.Р.Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям “Дажынак”, выказаў цёплыя словы ад сябе. Акрамя яго падзякаваць хлебаробам за працу прыехалі і прадстаўнікі многіх рэспубліканскіх органаў улады – намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў, міністры лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа, энергетыкі – Віктар Каранкевіч, культуры – Юрый Бондар, абароны – Андрэй Раўкоў, намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, дэпутаты парламента, генеральны дырэктар Мінскага трактарнага завода Віталь Воўк, кіраўнікі многіх іншых прамысловых прадпрыемстваў, навуковых і навучальных устаноў, з якімі Віцебшчына супрацоўнічае ў развіцці сельскагаспадарчай галіны. Напрыклад, дырэктар АТ “Пецярбургскі трактарны завод” Сяргей Серабракоў уручыў электравеласіпеды “Віцязь” асобным трактарыстам-машыністам, якія эфектыўна эксплуатуюць тэхніку маркі “Кіравец”. У гэту групу ўшачане не трапілі, а каштоўны падарунак у ліку іншых атрымаў механізатар Полацкага КХП Фёдар Камянькоў, які часта дапамагае аграрыям “Маяка-Ушацкага” ва ўсіх сельскагаспадарчых кампаніях і неаднойчы з’яўляўся героем нашых публікацый. Галіновыя прафсаюзы таксама адзначылі лідараў, сярод якіх і трактарыст-машыніст КУСГП “Вялікадолецкае” Андрэй Смаляк, якому ўручана Ганаровая грамата Віцебскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Падарункаў было шмат. Напрыклад, Падзякі старшыні аблвыканкама ўдастоі­ліся будучыя аграрыі – навучэнцы сельгасліцэяў і каледжаў, якія адзначыліся на вытворчай практыцы. А малады спецыяліст, выпускніца Коханаўскага ліцэя, трактарыст-машыніст ААТ “Камсамольская праўда” Талачынскага раёна Марына Грушэцкая для новых працоўных дасягненняў атрымала нават ад М.М.Шарснёва персанальны трактар!

Галоўнае мерапрыемства фестывалю з узнагароджаннем герояў працягвалася больш трох гадзін – з відовішчным прадстаўленнем са снапамі і караваямі усіх раёнаў вобласці, з уручэннем гэтых атрыбутаў яе кіраўніку. Наогул, у прыбраным да свята Браславе было што паглядзець. На абноўленай набярэжнай размясціліся сотні разнастайных пляцовак, гучала жывая музыка.Делегация Ушачского района приняла участие в областном фестивале тружеников села «Дожинки-2019″, который прошёл в Браславе

М.М.Шарснёў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Уладзіміравіч Цярэнцьеў, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч і іншыя госці азнаёміліся з выставамі ў Цэнтры культуры, ля якога адбылася і цырымонія адкрыцця абноўленай Дошкі гонару, старшыня Браслаўскага райвыканкама Аляксандр Баданін уручыў пасведчанні прадстаўнікам самых розных сфер дзейнасці. Потым усе наведалі сярэднюю школу №2, якую па праве можна назваць школай будучыні. Уразілі гасцей і спартыўныя пляцоўкі на тэрыторыі ўстановы. М.М.Шарснёў зрабіў сімвалічны ўвод мяча ў гульню, адкрыўшы абласны чэмпіянат па стрытболе, які прайшоў сярод іншых самых разнастайных спаборніцтваў. Атлеты апрабавалі абноўлены стадыён “Дрывяціч” аднайменнага спартыўнага клуба, а вуліца райцэнтра Стадыённая, якая прылягае да яго, стала пешаходнай.

Сапраўдная водная феерыя разгарнулася на беразе возера, дзе паказальныя выступленні дэманстравалі байцы падраздзяленняў Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС – набярэжная была самым шматлюдным месцам. Многіх, і не толькі прадстаўнікоў моцнага полу, прыцягвала пляцоўка з выставамі тэхнікі. Ёй увагу ўдзялілі і прадстаўнікі нашай дэлегацыі. Так, менавіта тут сустрэў механізатара “Вялікадолецкага” Сяргея Вусько і яго калегу з “Дземенца” Аляксандра Спірыдовіча, якія з цікаўнасцю разглядалі вялізны пасяўны агрэгат і магутны імпартны трактар: “Пра такі нам толькі марыць…” Між іншым, мужчыны пагадзіліся, што падобнай тэхніцы на нашых палях асабліва і няма дзе развярнуцца. Цікава, што абодва механізатары ўборачную правялі на старэнькіх камбайнах “Ліда-1300”, на якіх, зразумела, у лік абласных лідараў не трапіш. Але ў якасці заахвочання за сумленную працу, як і іх калега-тысячнік Уладзімір Шэдзько з “Маяка-Ушацкага, а таксама Генадзь Качан з КУСГП “Глыбачаны”, кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, былі ўключаны ў склад дэлегацыі раёна. Узначальваў яе старшыня райвыканкама Уладзімір Генадзьевіч Аўдошка, начальнік райсельгасхарча Сяргей Сяргеевіч Садоўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Наталля Мікалаеўна Марковіч.Делегация Ушачского района приняла участие в областном фестивале тружеников села «Дожинки-2019″, который прошёл в Браславе

Традыцыйна дэлегацыі ўсіх раёнаў вобласці, кожная са сваёй атрыбутыкай, з артыстамі і барабаншчыцамі, прайшліся ўрачыстым маршам па вуліцах сталіцы “Дажынак” да лесапарку “Леснічоўка”, дзе адбылася галоўная цырымонія. Таксама афіцыйныя госці Браслава аддалі даніну памяці яго абаронцам у гады Вялікай Айчыннай вайны, удзел у цырымоніі ўскладання кветак да брацкай магілы воінаў і партызан прыняў і У.Г.Аўдошка.

У святочным канцэрце выступілі самадзейныя і прафесійныя артысты Віцебшчыны, заслужаная артыстка Расійскай Федэрацыі Варвара – разам са зводным хорам Віцебскай вобласці ў фінале яна выканала своеасаблівы гімн “Хлеб – усяму галава”.

– Браслаў сёння сустракае залаты фонд аграпрамысловага комплексу Віцебшчыны, – казаў падчас свайго выступлення М.М.Шарснёў. – Гэта лепшыя радавыя працаўнікі, лепшыя спецыялісты і кіраўнікі, якія ад зары да зары сеюць, вырошчваюць і ўбіраюць ураджай. Хлеб – больш чым прадукт, у ім закладзены вялікі жыццёвы сэнс. Гэта знак яднання людзей і вялікасці нялёгкай працы!

І хаця гэта свята не адзначана ў календары чырвоным колерам, прыходзіцца на розныя даты, яно, мабыць, каштоўнае, як ніякае іншае. І зусім нялішняе, бо з’яўляецца выдатнай магчымасцю аддаць даніну павагі продкам, ветэранам, якія вырошчвалі ўраджаі на роднай зямлі, і тым, хто працягвае іх працу сёння.

Дзмітрый Раманоўскі.

←«Выплатили по 5000 рублей». Работники сыродельного комбината ушли с работы ради компенсации в 6 окладов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика