У.Андрэйчанка: задача парламента — забяспечыць сацарыентаванасць бюджэту

Источник материала:  
01.10.2019 — Разное

У.Андрэйчанка: задача парламента — забяспечыць сацарыентаванасць бюджэтуЗадача парламента — забяспечыць сацыяльную арыентаванасць рэспубліканскага бюджэту, праект якога будзе разглядацца на асенняй сесіі. Аб гэтым на пасяджэнні Савета Палаты прадстаўнікоў заявіў яе старшыня Уладзімір Андрэйчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Алгарытм разгляду праекта бюджэту ў беларускім парламенце ўжо выпрацаваны. Матэрыялы будуць вывучаць на пасяджэннях пастаянных камісій, пасля гэтага адбудзецца пашыранае пасяджэнне камісіі па бюджэце і фінансах з удзелам профільных міністраў. Плануецца правесці нулявое чытанне, куды запросяць кіраўніцтва ўрада. «Наша задача, каб бюджэт забяспечыў эканамічны рост і быў сацыяльна арыентаваным», — падкрэсліў Уладзімір Андрэйчанка. Спікер нагадаў, што задачы, якія стаяць перад парламентарыямі на маючай адбыцца сесіі, былі абазначаны ў час яго сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, якая адбылася 16 верасня. «У першую чаргу мы павінны разгледзець праект бюджэтных дакументаў на 2020 год. Неабходна «расчысціць» парламенцкі партфель, каб не пакідаць складаных пытанняў, з якімі мы доўга працавалі, новаму складу Палаты прадстаўнікоў», — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. Ён адзначыў, што ў цэлым парламент падышоў да асенняй сесіі з добрым задзелам. З 62 законапраектаў 37 прайшлі ў се неабходныя працэдуры і будуць уключаны ў парадак дня сесіі. Усяго на разгляд дэпутацкага корпуса плануецца вынесці каля 50 законапраектаў. У час сесіі парламентарыі засяродзяць намаганні на праектах эканамічнага блока. Шэраг з іх падрыхтаваны ўжо, напрыклад карэкціроўка закона аб натуральных манаполіях, аб рэкламе. Уладзімір Андрэйчанка заклікаў паскорыць падрыхтоўку законапраектаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю, тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, электрасувязі, кантрольна-нагляднай дзейнасці. «У цэнтры ўвагі павінны быць пытанні заканадаўчага забеспячэння сацыяльнай сферы, сярод іх законапраекты аб ахове працы, аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый, правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі, абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг, аказанні медыцынскай дапамогі, — дадаў старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Гэта пытанні, якія хвалююць многіх грамадзян, таму работа над адпаведнымі дакументамі павінна праводзіцца з удзелам шырокага кола грамадскіх арганізацый, з глыбокім аналізам правапрымяняльнай практыкі, зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, прагрэсіўнага вопыту замежных дзяржаў». У першым чытанні на асенняй сесіі плануецца разгледзець 10 законапраектаў, у другім — 9, таксама будуць разгледжаны 16 праектаў законаў аб ратыфікацыі міжнародных пагадненняў і два дэкрэты Прэзідэнта
Чытаць цалкам: https://blr.belta.by/society/view/andrejchanka-zadacha-parlamenta-zabjaspechyts-satsaryentavanasts-bjudzhetu-81680-2019/

Comments are closed.

Яндекс.Метрика