На пагародзенскім кірмашы было ўсяго ад душы
29.09.2019
—
Разное
Традыцыйна ў канцы верасня Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці сабраў мясцовых жыхароў на кірмаш.
Гануся і Януля «лячылі» святкуючых ад хвароб.
А колькі садавіны і гародніны «сабралі»! Яблыкі, капуста, бульба, кабачок… А якія смачныя стравы з іх згатавалі супрацоўнікі культуры! Найсмачнейшыя атрымаліся ў Пераганцаўскага і Канвелішскага цэнтраў. Стравы з бульбы згатавалі і цудоўна прэзентавалі наччане.
Вельмі прыгожыя касцюмы памідора і капусты змайстравалі Іван Бянкевіч з Больцінікаў і Ірына Банюк з Доцішак.
КСУП э/б «Пагародна» на кірмаш прыгатаваў на продаж зерне, мяса, бульбу. А ў халоднае надвор’е можна было сагрэцца ўхой і шашлыком.
Для душы спявалі землякі і госці з Карэлічаў.