У панядзелак пройдуць дажджы, будзе моцны вецер
29.09.2019 13:53
—
Разное
minsknews.by
У бліжэйшыя суткі, 30 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, удзень у асобных раёнах чакаюцца навальніцы. Таксама ўначы і раніцай месцамі захаваецца слабы туман.
Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, удзень на Брэстчыне моцны парывісты з узмацненнем да 15-20 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў цяпла, а ўдзень дасягне 13-19 градусаў са знакам плюс, на поўдні краіны — нават +22, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.