У нядзелю будзе туманнае і дажджлівае надвор’е
28.09.2019 15:30
—
Разное
minsknews.by
У бліжэйшыя суткі, 29 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца туман. Таксама месцамі ўначы пройдуць дажджы, а раніцай і ўдзень ападкі будуць на большай частцы тэрыторыі краіны. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.
Вецер — паўднёва-заходні ўмеркаваны. Тэмпература паветра ўначы складзе 6-11 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень паветра прагрэецца да 13-19 градусаў са знакам плюс.
У панядзелак 30 верасня, а таксама ў аўторак 1 кастрычніка надвор’е памяняецца — будзе моцны вецер з парывамі да 15-20 метраў за секунду, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.