"Нармальна бахнула!": У мінскім бары "Перасмешнік" на Нямізе прагрымеў выбух
28.09.2019 11:04
—
Разное
Наступствы выбуху ў "Перасмешніку" / 112.by
У ноч на 28 верасня ў мінскім бары "Перасмешнік" на Нямізе, 5 прагрымеў выбух. Здарэнне адбылося каля 01:45. Аб дзіўным раптоўным гуку напісалі мінчукі ў сацыяльных сетках. Па словах стэндапера Дзмітрыя Нарышкіна, ён быў такім гучным, што яго пачулі нават на вуліцы Пуліхава. "Нармальна бахнула", — піша піша на сваёй старонцы ў Facebook каардынатар праектаў Вікторыя Яфімава.