У Мінск з-за тэхнічнай няспраўнасці вярнуўся Boeing 737, які ляцеў у Багдад
27.09.2019 18:56
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота / ria.ru
27 верасня ў Мінск вярнуўся Boeing 737 "Іракскіх авіяліній", які ляцеў у Багдад. Ён развярнуўся над Бранскай вобласцю Расіі. Адбылося гэта "па тэхнічнай прычыне", паведамілі Еўрарадыё ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Як інфармуе прэс-служба МНС, дапамога ратавальнікаў не спатрэбілася.