Выборы-2019: идёт сбор подписей избирателей в поддержку кандидатов

Источник материала:  
27.09.2019 — Разное

На Ушаччыне, як і ў цэлым у краіне, зараз праходзіць чарговы этап выбарчай кампаніі – збор подпісаў у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У чацвер пікет па зборы подпісаў актывісты раённага аб’яднання прафсаюзаў выставілі ў цэнтры гарпасёлка на скрыжаванні Ленінскай і Савецкай вуліц і да іх адразу ж сталі падыходзіць людзі, дастаючы пашпарты – ушачане добра ведаюць, што гэта абавязковы дакумент пры зборы подпісаў. Прывыклі да пікетаў падчас мінулых выбарчых кампаній. Дарэчы, кожны, хто пакінуў свой подпіс на пікеце, атрымліваў у падарунак магніт з сімволікай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.Выборы-2019: идёт сбор подписей избирателей в поддержку кандидатов

– Такая форма збору подпісаў зручная для грамадзян, – лічыць бухгалтар райкама БРСМ Юлія Белавусава, якая працавала на пікеце. – Члены ініцыятыўнай групы наведваюць людзей і па месцы жыхарства, але не заўсёды іх застанеш дома. А тут можна, не чакаючы візіту зборшчыкаў, падысці на пікет і аддаць свой голас у падтрымку кандыдата. Пры гэтым мы нагадваем выбаршчыкам, што ставіць подпіс два разы за адну кандыдатуру яны не могуць.

Аналагічны пікет у пятніцу арганізавала і раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Нагадаем, што акруговай выбарчай камісіяй Докшыцкай выбарчай акругі №22, у якую ўваходзіць і Ушацкі раён, зарэгістравана толькі адна ініцыятыўная група па зборы подпісаў выбаршчыкаў – у падтрымку старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі. Гэта азначае, што шляхам збору подпісаў па нашай выбарчай акрузе вылучаецца толькі адзін прадстаўнік. Збіраць подпісы можна па 7 кастрычніка ўключна. Да гэтай даты вылучыць кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь маюць права таксама палітычныя партыі і працоўныя калектывы.

Вольга КАМАРКОВА.

←Brexit: переговоры между ЕС и Британией снова завершились безрезультатно

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика