Радзивилловская Библия - символ 1000-летия Бреста. Брестчан приглашают на выставку
27.09.2019 16:50
—
Разное
Выстава будзе прадстаўлена ўсім жыхарам і гасцям нашага горада ў праектным аддзеле Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна.
Галоўны шэдэўр кніжнай выставы – Берасцейская Біблія. Факсімільнае выданне Берасцейскай Бібліі складае амаль паўтары тысячы старонак, упрыгожаных шматлікімі гравюрамі, вага дасягае 15 кілаграмаў. Кожны жадаючы зможа пазнаёміцца з гэтым значным і загадковым выданнем: прагартаць старонкі, разглядзець гравюры.
10 асобнікаў узноўленай Берасцейскай Бібліі перададзены ў падарунак Брэсту падчас урачыстасцяў з нагоды 1000 –гадовага юбілею Брэста.
Адзін з іх прадстаўлен на выставе.