На выходных у Беларусі чакаюцца дажджы
27.09.2019 12:58
—
Разное
pixabay.com
У суботу, 28 верасня, ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні, умераны, месцамі парывісты. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 цяпла, па захадзе будзе 7-12 вышэй за нуль, па ўсходзе — на глебе і месцамі ў паветры замаразкі ад нуля да -2. Удзень пацяплее да +11...+17, па паўднёвым захадзе — да 19 вышэй за нуль.
29 верасня на большай частцы тэрыторыі таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, удзень парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе 6-12 са знакам "плюс", удзень яно прагрэецца да 12-19 цяпла.