Пінская школьніца звалілася з сабакам у трохметровую яму
27.09.2019 12:13
—
Разное
Дар'я і Лэйма / МУС
Пінская школьніца трапіла ў непрыемную сітуацыю, калі вывела на прагулку свайго англійскага бульдога па мянушцы Лэйма, піша прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У цемры дзяўчынка не заўважыла трохметровую яму, выкапаную для дрэнажнай сістэмы, і звалілася разам з сабакам. Школьніца спрабавала выбрацца з ямы сама, але не здолела.
Яе крыкі аб дапамозе пачуў камандзір узвода роты міліцыі Пінскага аддзела Дэпартамента аховы капітан Аляксандр Швец, які вяртаўся дадому. Ён дапамог выбрацца наверх дзяўчынцы. А вось дастаць з ямы сабаку мужчына не змог, бо спалоханая Лэйма паводзілася агрэсіўна. Дар'я паклікала з дома на дапамогу бацьку, і пасля гэтага Лэйму таксама ўдалося выратаваць.