У пятніцу прагназуюць замаразкі на глебе і ў паветры
26.09.2019 15:17
—
Разное

pixabay.com
У пятніцу, 27 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, перадае Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, уначы і зранку месцамі слабы туман. Вецер прагназуецца слабы.
Уначы тэмпература паветра будзе ад 1 да 7 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — 8-11 цяпла, па паўночным усходзе — на глебе і месцамі ў паветры замаразкі 0...-2. Удзень чакаецца 12-18 са знакам "плюс".
На выходных прагназуюцца дажджы.