62-гадовая мінчанка пасля сваркі падрапала аўто свайго 49-гадовага знаёмага
25.09.2019 21:39
—
Разное
minsk.mvd.gov.by
Мінчук звярнуўся ў мінскую міліцыю з заявай, што невядомая асоба пашкодзіла яго аўтамабіль "Nissan Almera", паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.
49-гадовы аўтамабіліст распавёў, што прыпаркаваў машыну каля работы па вуліцы Аннаева. Калі працоўны дзень скончыўся, гаспадар пабачыў драпіны на сваім аўто.
Праваахоўнікі выявілі, што пашкодзіла аўтамабіль былая 62-гадовая сужыцелька заяўніка. Жанчына патлумачыла, што напярэдадні пасварылася з каханым. Яна прыехала да яго на працу і, пабачыўшы аўто, вырашыла адпомсціць, падрапаўшы капот і дзверы. Пасля гэтага жанчына з'ехала да маці ў Жодзіна.
Паводле ацэнкі экспертаў, агульная сума шкоды склала 1600 рублёў.
Матэрыялы праверкі перададзеныя ў Следчы камітэт.