МНС — пра ГЦ "Спектр": Столь абвалілася, калі электрык дэмантаваў кабель
25.09.2019 15:31
—
Разное

Здарэнне ў ГП "Спектр" / МНС
Мінскае ўпраўленне МНС паведаміла падрабязнасці здарэння ў гандлёвым цэнтры "Спектр" ў мікрараёне Уручча.
Як распавядала Еўрарадыё, 25 верасня там абвалілася падвесная столь.
"Штатны электрык праводзіў дэмантаж электракабеля, калі адбылося падзенне падвеснай столі на плошчы 25 кв. м. Ніхто не пацярпеў", — інфармуе прэс-служба сталічных ратавальнікаў.
За апошні год гэта трэці падобны выпадак у Мінску. У лістападзе 2018-га абрынулася падвесная столь у ГЦ "Арэна-Сіці", у ліпені 2019-га — у візавым цэнтры Літвы, размешчаным у ГЦ "Галілеа".