У Гродне падлетак разбіў і ўтапіў у Нёмане пракатны самакат

Источник материала:  
25.09.2019 13:45 — Разное
У Гродне падлетак разбіў і ўтапіў у Нёмане пракатны самакат
autogrodno.by

У Гродне падлетак разбіў і ўтапіў у Нёмане пракатны самакат. Як інфармуе autogrodno.by, хуліган трапіў на відэа. На ім відаць, што ён спачатку кідае самакат, а пасля вяртаецца за ім. Хлопец быў не адзін. Цяпер іх шукаюць.

Здарэнне адбылося ў сярэдзіне жніўня, але прадстаўнікі пракату атрымалі відэазапіс толькі праз месяц. Самакат недалёка ад берагу знайшлі дзеці.

У Мінску летам падлетак кінуў у Свіслач пракатны ровар. Яго знайшлі, па факце хуліганства распачалі крымінальную справу.

←Любовь Николаевна Шибанская-Варченко отметила 90-летний юбилей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика