Жыхар Пінскага раёна пагражаў свайму брату арбалетам
25.09.2019 12:51
—
Разное
pixabay.com
Жыхар Пінскага раёна пагражаў свайму брату арбалетам. Як інфармуе varjag.net, у іх узніклі спрэчкі з-за дома, у якім яны жывуць. Жыллёвае пытанне стала прычынай бойкі. Адзін з братоў, які быў збіты, і звярнуўся ў міліцыю. Паводле яго слоў, брат не толькі яго збіў, але і пагражаў. Арбалет знайшлі і перадалі экспертам.
Як паведамляе БЕЛТА, арбалет быў выраблены завадскім спосабам, аднак зброяй яго не прызналі. Эксперты лічаць, што стрэлам з арбалета можна было нанесці траўму. Пінскі РАУС праводзіць праверку.
Арбалеты зрэдку трапляюць у крымінальныя зводкі. Летась у віцябляніна канфіскавалі арсенал, у якім быў і арбалет. Падобнае здарэнне было і ў Мінску.