У Мінску двух кухараў злавілі з гашышам і экстазі
25.09.2019 10:39
—
Разное
minsk.mvd.gov.by
У розных раёнах Мінска міліцыя затрымала двух кухараў з наркотыкамі. У 24-гадовага кухара-шаурміста пры сабе было каля трох грамаў гашыша. У 32-гадовага мужчыны, працаўніка паназіяцкай кухні, знайшлі дозу асабліва небяспечнага псіхатропа MDMA. Пазней падчас агляду яго кватэры аператыўнікі выявілі флэшку з інфармацыяй пра схованку-закладку з экстазі. Яе ўдалося адшукаць у лесе ў Мінскім раёне, там захоўваліся 100 таблетак згаданага MDMA. Мужчына прызнаўся, што набываў наркотыкі вялікімі партыямі праз інтэрнэт-крамы, забіраў іх з дапамогай закладак, інфармуе minsk.mvd.gov.by.
Міліцыя шукае каналы, па якіх набываліся наркотыкі.