У Полацку памерла дзяўчынка, якая трапіла пад машыну п'янага кіроўцы

Источник материала:  
24.09.2019 17:06 — Разное
У Полацку памерла дзяўчынка, якая трапіла пад машыну п'янага кіроўцы
sk.gov.by

У Полацку памерла адна з двух 14-гадовых дзяўчынак, якія былі збітыя аўтамабілем Alfa Romeo, інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Здарэнне адбылося каля 21:30 увечары 21 верасня. Легкавік, якім кіраваў 26-гадовы мужчына, падчас здзяйснення абгону выехаў на левую абочыну. Там ён і збіў дзяўчынак. З цяжкімі траўмамі іх шпіталізавалі.

Кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Высветлілася, што летась яго пазбавілі права на кіраванне транспартным сродкам. У дачыненні мужчыны распачалі крымінальную справу, яму выставілі абвінавачанне, ён знаходзіцца пад вартай.

←Вот как уже выглядит тот самый ресторан «Тапаса», к которому у активистов много вопросов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика