Жители деревни Строкты недовольны состоянием дороги к населённому пункту. Коллективное обращение представители власти и дорожной службы рассматривали с выездом на место

Источник материала:  
24.09.2019 — Разное

Вёска Строкты ў любым іншым сельсавеце была б адной з самых вялікіх. Ва Ушацкім жа яна саступае па колькасці насельніцтва Градзянцу, Ліпаўцу, Двор Пліну, Матырыну і Глыбачцы, але з’яўляецца даволі буйным населеным пунктам са значнай колькасцю працаздольных грамадзян. Прыгараднае размяшчэнне абумоўлівае тое, што практычна ўсе яны – работнікі арганізацый гарпасёлка, куды дабіраюцца пераважна на ўласным транспарце. Ехаць даводзіцца па гравійцы, станам якой жыхары Строктаў “хранічна” незадаволены.

Вось і звярталіся неаднойчы з пытаннем аб асфальтаванні ўчастка дарогі ад мехдвара філіяла “Маяк-Ушацкі” да Матырына. Дарэчы, з апошняй вёскі ў гарпасёлку таксама працуе значная колькасць людзей. Але вырашэнне пытання аб асфальтаванні ўпіраецца ў фінансы. Сродкі на ўтрыманне дарог філіялу Ушацкае ДРБУ-105 КУП “Віцебскаблдарбуд”, на балансе якога знаходзіцца прыгаданая гравійка, выдзяляюцца з вобласці. Пакласці асфальт за кошт бягучага рамонту не ўяўляецца магчымым, бо зусім не застанецца сродкаў на іншыя дарогі. Аб гэтым паведаміў жыхарам Строктаў начальнік дарожнай арганізацыі Аляксандр Уладзіміравіч Пячкоўскі, які разам з намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Вітальевічам Галяковічам і загадчыкам сектара па рабоце са зваротамі грамадзян Ірынай Леанідаўнай Літвінавай у панядзелак правялі сустрэчу з вяскоўцамі – калектыўныя звароты грамадзян у адпаведнасці з заканадаўствам разглядаюцца з выездам на месца.

А.В.Галяковіч нагадаў, што гравійка на Матырына, як участак дарогі Н3701 Ушачы-Бабынічы быў уключаны ў праект Дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2017-2020 гады. Але ў сувязі з тым, што аб’ёмы фінансавання ў выніку карэкціроўкі зменшыліся, рамонт некаторых трас быў выключаны, у прыярытэце засталіся тыя, што звязваюць райцэнтр з аграгарадкамі, а таксама найбольш эканамічна значымыя.

А.В.Галяковіч і А.У.Пячкоўскі запэўнілі вяскоўцаў, што пры фарміраванні наступнай праграмы рамонт аўтадарогі Ушачы-Бабынічы абавязкова ўключаць у планы, вось толькі ўсё залежыць ад фінансавання. “Мы заасфальтавалі б усе гравійкі, калі б былі на тое сродкі”, – казаў начальнік ДРБУ-105.

Жыхары ў цэлым з разуменнем аднесліся да тлумачэнняў і агучылі ў прынцыпе справядлівае патрабаванне: “Не атрымліваецца пакуль асфальт – забяспечце належны стан існуючага пакрыцця!”. Паступілі скаргі на якасць грэйдзіравання дарогі, неадпаведнасць графіка, згодна якому яна павінна чысціцца 2 разы ў месяц. Замест гэтага, па словах людзей, тэхніка прыходзіць толькі тады, калі некалькі разоў патэлефануеш у службу. Згодна журнала вытворчасці работ ДРБУ-105, прафіліраванне дарогі было выканана 5 верасня, наступнае запланавана на 23-е. На сустрэчу з вяскоўцамі мы ехалі 16-га і, трэба сказаць, іх нараканні не ўяўляліся надуманымі – месцамі дарога нагадвала “пральную дошку”, таму і скаргі на якасць, неабходнасць падсыпкі асобных участкаў здаваліся абгрунтаванымі. “Чаму майстры не правяраюць, як выкананы работы, перш чым падпісваць пуцёўкі? – пыталіся грамадзяне. – Вось і выходзіць: на паперы ў вас дарога прагрэйдзіравана, а на самой справе яе толькі пагладзяць, пыл паганяюць!”

А.У.Пячкоўскі абяцаў вяскоўцам узмацніць кантроль за выкананнем работ, захаваннем графіка рамонтнага прафіліравання дарогі, а таксама паспрабаваць уключыць яе ў бліжэйшыя планы на асфальтаванне.

Дзмітрый Раманоўскі.

←Борису Джонсону грозит отставка. В чём виноват британский премьер?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика