Самым активным профсоюзным лидерам Ушаччины вручены юбилейные медали «115 лет профсоюзному движению»

Источник материала:  
24.09.2019 — Разное

На мінулым тыдні адбылося пасяджэнне савета раённага аб’яднання прафсаюзаў, на якім разглядалі рашэнні X пленума савета Федэрацыі прафсаюзаў і іншыя пытанні. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Алена Васільеўна Пашковіч, загадчык аддзела сацыяльнага партнёрства і працоўных адносін Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Іванавіч Аспанаў і, зразумела, прафсаюзны актыў раёна.

У сваім дакладзе старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.А.Шаўчэнка акрэсліла асноўныя вектары работы грамадскай арганізацыі. У прыватнасці, гаворка ішла аб маніторынгу сацыяльна-эканамічнага становішча прадпрыемстваў і арганізацый, занятасці, прававой і сацыяльнай абароне, калектыўных дагаворах, а таксама аб стварэнні прафсаюзных пярвічак. Дарэчы, у Віцебскай вобласці ў 2015-2019 гадах іх створана 430, у тым ліку і ў прыватным сектары эканомікі. Упершыню заключаны 263 калектыўныя дагаворы. Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці для прафсаюзаў застаецца ахова працы. Дзякуючы мерам, якія прымаюцца, у вобласці адзначаецца пэўнае зніжэнне вытворчага траўматызму з цяжкімі і смяротнымі зыходамі: у 2018-м загінула 14 чалавек, цяжка траўміравана – 43, у 2019 – 13 і 38 адпаведна. З пачатку года тэхнічнымі інспектарамі працы наймальнікам выдадзена 49 прадстаўленняў, 361 рэкамендацыя для ліквідацыі 2668 парушэнняў заканадаўства аб ахове працы, прыпынена работа каля 72 адзінак абсталявання, якое пагражае жыццю і здароўю работнікаў. За справаздачны перыяд 2019 года прававымі інспектарамі працы вобласці складзена па просьбах грамадзян 21 іскавая заява, адноўлены на рабочых месцах 3 чалавекі. Таксама штомесяц у раённых і гарадскіх аб’яднаннях прафсаюзаў праводзіцца прававы прыём грамадзян. З пачатку года ў вобласці іх адбылося 159, а за дапамогай да прафсаюзных юрыстаў звярнулася 411 чалавек.

На пленуме асаблівая ўвага была ўдзелена новай рэдакцыі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Федэрацыяй было ўнесена каля 40 ініцыятыў па змяненні 30 артыкулаў, найбольш значныя з іх – гарантыі доўгатэрміновых кантрактаў для добрасумленных работнікаў, адсутнасць дыскрымінацыі па ўзросце пры кампенсацыйных выплатах і інш.

У вобласці прадаўжаецца справаздачна-выбарчая кампанія 2019-2020 гадоў, на савеце вырашана правесці справаздачна-выбарчую канферэнцыю Ушацкага раённага аб’яднання прафсаюзаў 20 лістапада.

Федэрацыя таксама прыме актыўны ўдзел у выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання і будзе падтрымліваць кандыдатаў, чые праграмы адпавядаюць прынцыпам ФПБ.

Не абышлося і без урачыстых момантаў. Юбілейныя медалі “115 гадоў прафсаюзнаму руху” ўручаны старшыням “пярвічак” жыллёва-камунальнай гаспадаркі, райбальніцы і лясгаса – Таццяне Мікалаеўне Міцкевіч, Марыне Генадзьеўне Харэвіч, Валянціне Віктараўне Шах.

Вольга КАМАРКОВА.Самым активным профсоюзным лидерам Ушаччины вручены юбилейные медали «115 лет профсоюзному движению»

←Борису Джонсону грозит отставка. В чём виноват британский премьер?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика