Знакомьтесь: Елена Старовойтова
Знаёмцеся
Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Старавойтава
Нарадзілася 17 снежня 1975 года ў вёсцы Тарасавічы Асіповіцкага раёна. Пасля заканчэння СШ № 5 паступіла ў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію на спецыяльнасць “эканоміка і ўпраўленне ў галінах аграпрамысловага комплексу”, у 1998 годзе пачала працоўную дзейнасць. Першым месцам работы стаў калгас “Чырвоны Сцяг”, дзе малады спецыяліст працавала на пасадзе эканаміста.
У 2000 годзе Алену Пятроўну прызначылі галоўным спецыялістам па працы і зарплаце ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама. З 2006 па жнівень бягучага года працавала галоўным бухгалтарам вышэйназванага ўпраўлення.
Замужам. Муж Сяргей Віктаравіч працуе старшым механікам дыстанцыі сігналізацыі і сувязі. Дачка Юлія вучыцца ў выпускным класе СШ № 4.
“Работа на новай пасадзе ўключае ў сябе многае з таго, што даводзілася выконваць і раней, — расказвае Алена Пятроўна. — Напрыклад, займацца пытаннямі працаўладкавання, сацыяльнай падтрымкі і аплаты працы. А вось з работай пенсійнага аддзела зараз паглыблена знаёмлюся. Заадно і вывучаю заканадаўчыя акты ў межах адказнасці”.
Найважнейшай якасцю работніка органа сацыяльнай абароны новы кіраўнік лічыць уменне выслухаць, прасякнуцца праблемай і прыняць аператыўныя меры.