Па начах на гэтым тыдні прагназуюцца замаразкі на глебе

pixabay.com
24 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы. Уначы ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі ад нуля да -4, месцамі будзе 1-4 вышэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць 8-14 цяпла, па паўднёвым захадзе — да +16.
У сераду, 25 верасня, таксама будзе пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны.
Уначы на большай частцы тэрыторыі — замаразкі ад нуля да -3, месцамі тэрмометры пкажуць 1-6 цяпла. Удзень прагназуецца 8-15 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да +16...+17.
26 верасня чакаецца пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым захадзе ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёва-ўсходні ўмераны.
Уначы прагназуецца 1-8 са знакам "плюс", па паўднёвым захадзе — да 10 цяпла, па паўночным усходзе — замаразкі да 0...-3. Удзень чакаецца 10-16 вышэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах будзе +17...+18.