Афрыканца, які адкусіў беларусу частку падбародка, дэпартавалі

Reuters
З Беларусі дэпартавалі афрыканскага студэнта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, піша "Новополоцк Сегодня". Хлопец атрымаў скандальную вядомасць, калі ў бойцы адкусіў 28-гадоваму новапалачаніну частку падбародка.
Па словах прадстаўніцы Наваполацкага ГАУС Вольгі Аржанік, ураджэнца Дэмакратычнай Рэспублікі Конга выслалі "ў інтарэсах грамадскага парадку".
Як распавядала Еўрарадыё, бойка адбылася сёлета ў ліпені. Два кангалезскім студэнты адпачывалі са сваёй 33-гадовай знаёмай беларускай. Адзін з іх пачаў сварыцца з жанчынай, і выпадковым сведкам гэтай сваркі стаў новапалачанін. Хлопец вырашыў заступіцца за суайчынніцу, але ў бойцы пазбавіўся часткі падбародка.
Потым кангалезскія студэнты выклікалі таксі і хацелі ўцячы з месца здарэння, але кіроўца адмовіўся іх везці. Пасля гэтага беларуска стала граміць аўтамабіль. Супакоіць усіх здолела міліцыя