Перепись населения-2019: какие вопросы зададут белорусам?
23.09.2019
—
Разное
Якія пытанні зададуць беларусам?
- У перапісны ліст 2019 года ўвойдзе больш за 20 пытанняў з перапісу 2009. Яны датычацца даты і месца нараджэння рэспандэнта, полу, звестак аб шлюбе, месца пражывання, адукацыі, колькасці дзяцей, крыніц грашовых сродкаў, работы, тыпу і плошчы займаемага памяшкання і іншых асноўных сацыяльна-эканамічных характарыстык.
- Новыя пытанні, уключаныя ў перапісныя лісты 2019 года: ідэнтыфікацыйны нумар; планаванне нараджэння дзяцей (для жанчын 18-49 гадоў); прычына, па якой рэспандэнт не працуе ў населеным пункце па месцы жыхарства; планы выехаць з Беларусі; калі ёсць, то на які тэрмін і па якой прычыне; частата выездаў на работу на тэрыторыю іншай дзяржавы; наяўнасць у каго-небудзь з членаў дамашняй гаспадаркі зямельных участкаў (іх часткі) і (або) сельскагаспадарчых жывёл; характарыстыка зямельных участкаў (месцазнаходжанне і агульная плошча, з яе занятая пад пасевы па відах сельскагаспадарчых культур) і мэты іх выкарыстання; наяўнасць на зямельных участках пладова- ягадных пасадак і кустоў, колькасць (плошча) пладова-ягадных пасадак у пладаносным узросце па відах; наяўнасць у гаспадарцы жывёлы, птушкі і пчоласем’яў, колькасць жывёлы і птушкі па відах, колькасць пчоласем’яў.БелТА.