Сёння ў вёсцы Пеляса адбыўся фэст ў гонар святога Лінаса
На штогодняе свята прыйшлі жыхары не толькі з Пелясы, але і навакольных вёсак. Былі людзі з Ліды і Гродна, а таксама з суседняй Літвы. Добраму настрою сабраўшыхся спрыялі вераснёўскае сонейка, выставы-продаж карцін рэлігіёзнай тэматыкі, ружанцы… Да радасці дзетвары індывідуальныя прадпрымальнікі прадавалі пернікі і салодкія цукеркі ў выглядзе пеўнікаў ды розных кветачак.
Але галоўны акцэнт свята — урачыстае набажэнства ў касцёле святога Лінаса, якое правёў ксёндз-біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У велічным храме гучалі літоўская і беларуская мовы, панавала атмасфера еднасці і сяброўства. Велічным было і шэсце вернікаў вакол касцёла.
Святочны настрой панаваў у актавай зале Пяляскай сярэдняй школы з навучаннем на літоўскай мове, дзе і прадоўжылася ўрачыстасць. Сабраўшыхся сардэчна віталі пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Андрус Пулокас, дырэктар дэпартамента Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі Марыюс Гудзінас, Саветнік Консульства Літоўскай Рэспублікі ў горадзе Гродна Аўшра Кіркуцене, намеснік старшыні Воранаўскага райвыканкама Андрэй Карповіч і іншыя ганаровыя госці свята.
Вялікае задальненне атрымалі прысутныя ад канцэрта, які наладзілі вучні і педагогі Пяляскай школы.
Вікенцій ЯКОВІЧ.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.