У Брэсце дзіця упала і цудам не трапіла пад машыну, што ехала на чырвонае святло

Источник материала:  
20.09.2019 13:02 — Разное
У Брэсце дзіця упала і цудам не трапіла пад машыну, што ехала на чырвонае святло
Скрыншот з відэа

У Брэсце дзіця цудам не трапіла пад машыну, калі пераходзіла на зялёнае святло дарогу на скрыжаванні вуліц Сальнікава і Махновіча, паведамляе Onliner. Калі загарэлася зялёнае, школьнікі пабеглі, але не ўбачылі, што на чырвонае святло праязджае жоўты аўтамабіль. Адзін з хлопчыкаў ці то заўважыў машыну, ці то яго паклікалі іншыя пешаходы, і ён упаў на зямлю, каб спыніцца. Гэта выратавала яму жыццё — машына праехала пераход літаральна за некалькі сантыметраў ад яго ног.

Кіроўца жоўтай машыны пасля спынення за пераходам пастаяў некалькі секунд і з'ехаў.

←Новый фантастический фильм «К звездам» выходит на экраны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика