Хмарнае надвор'е і кароткачасовыя дажджы прагназуюць на пятніцу
19.09.2019 16:32
—
Разное

pixabay.com
У пятніцу, 20 верасня, у Беларусі чакаецца пераважна хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а зранку і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да +7...+13 градусаў.