Вось такі гарбуз вагою амаль 40 кілаграм вырасціла на сваім агародзе Янкоўская Антаніна Міхайлаўна!
– Ледзь два чалавекі дацягнулі яго да хаты, – усміхаецца несвіжанка. – Гадавала, як звычайна, ніякіх сакрэтаў і хітрасцяў. І вось, нарасло.
![Паглядзіце, які гарбуз-гігант змагла вырасціць несвіжанка ў сябе на агародзе!](http://www.21.by/pub/news/2019/09/1568878696544952.jpg)
Гарбуз вагою амаль 40 кілаграм вырасціла на сваім агародзе Антаніна Міхайлаўна Янкоўская
![Паглядзіце, які гарбуз-гігант змагла вырасціць несвіжанка ў сябе на агародзе!](http://www.21.by/pub/news/2019/09/1568878696671044.jpg)
Такі ўраджай забяспечыць вітамінамі на ўсю зіму
Зрэшты, адзін сакрэт для чытачоў “НН” Антаніна Міхайлаўна ўсё ж паведала: свой гарбуз яна палівала рэгулярна – кожны дзень, не менш аднаго вядра вады давала. І вось які прыгажун атрымаўся!
“НН”.