Мінчанка скрала з кватэры знаёмай электрапліту, талеркі і шкарпэткі

Источник материала:  
18.09.2019 19:52 — Разное
Мінчанка скрала з кватэры знаёмай электрапліту, талеркі і шкарпэткі
minsk.mvd.gov.by

60-гадовая мінчанка звярнулася ў міліцыю з заявай пра крадзеж, піша прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 

Жанчына распавяла, што пакуль яна была на працы, з кватэры знікла электрапліта, 10 талерак, 5 пар шкарпэтак, кухонны ручнік, а таксама бляшанка тушонкі. Прычыненую шкоду жанчына ацаніла ў 60 рублёў.

Неўзабаве аператыўнікі высветлілі, што зламысніцай была 36-гадовая знаёмая пацярпелай. Жанчына прызналася міліцыянтам, што ведала: уваходныя дзверы кватэры дрэнна зачыняюцца, і трапіць у кватэру нескладана. Для візіту яна выбрала час, пакуль гаспадыня жытла была на працы. Пагрукаўшыся ў дзверы і пераканаўшыся, што дома нікога няма, госця трапіла ў кватэру і забрала рэчы, якія ёй спадабаліся.

Жанчына планавала прадаць крадзенае, але не паспела.

←В Киеве неизвестный угрожает взорвать метромост. Следствие говорит о подготовке теракта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика