Час аднаўляць падпіску

Источник материала:  
18.09.2019 — Разное

Верасень – час не толькі збіраць ураджай, але і аднаўляць падпіску на любімыя выданні. На мінулым тыдні ў фае Кобрынскага райвыканкама Кобрынскім участкам паштовай сувязі галаўнога падраздзялення Брэсцкага філіяла РУП “Белпошта”, раённай газетай “Кобрынскі веснік” на чале з галоўным рэдактарам Раманам Мельнікам  і карэспандэнтам  выдавецкага дома “Беларусь сегодня” Святланай Гумінай быў наладжаны сумесны дзень падпісчыка.

Час аднаўляць падпіску

У фае ўстановы быў разгорнуты своеасаблівы пост, дзе можна было не толькі выпісаць “Кобрынскі веснік” і іншыя выданні, але і атрымаць падарункі на памяць. Так, Раман Мельнік уручаў пастаянным і новым падпісчыкам разнастайныя сувеніры з сімволікай выдання. Святлана Гуміна, якая ўжо стала пастаянным  удзельнікам дзён падпісчыка ў Кобрыне, таксама прывезла шэраг сувеніраў ад “СБ”. Таму працэс аднаўлення падпіскі быў удвая прыемней не толькі работнткам райвыканкама, але і яго наведвальнікам.

За 2 гадзіны падпіску аформілі 33 чалавекі.

Час аднаўляць падпіску

Наперадзе – дні падпісчыка на прадпрыемствах і ў арганізацыях горада і раёна, так што мы абавязкова сустрэнемся з нашымі сябрамі. Заставайцеся з “раёнкай”!

Людміла ПАШКОВІЧ.

Фота аўтара. На здымку: удзельнікі дня падпісчыка.

 

 

←Минэнерго Беларуси заявляет о наличии экспортных контрактов на поставку электроэнергии после запуска БелАЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика