Расіяне ў Мінску абакралі касу крамы на 500 рублёў (відэа)

Источник материала:  
17.09.2019 09:32 — Разное
Расіяне ў Мінску абакралі касу крамы на 500 рублёў (відэа)
Кадр з відэа

Мінскія міліцыянты затрымалі пяцярых расіян, якіх падазраюць у крадзяжы грошай з касы ў адным з гандлёвых цэнтраў сталіцы, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Па звестках аператыўнікаў, пяцёра жыхароў Ніжагародскай і Саратаўскай абласцей Расіі прыехалі ў Беларусь у пошуку "лёгкіх грошай". 

41-гадовы жыхар Ніжагародскай вобласці разам з таварышамі прыйшоў у гандлёвы цэнтр Мінска. Пад выглядам пакупкі ён папрасіў касіра размяняць буйную беларускую купюру на больш дробныя. Угаварыўшы касіра, мужчына атрымаў доступ да касы і стаў выбіраць неабходныя яму банкноты. Падчас гэтага расіянін незаўважна для прадаўца выцягнуў з касы пэўную суму. Пасля гэтага расіяне сышлі. 

Пра крадзеж прыкладна 500 рублёў супрацоўнікі крамы здагадаліся не адразу. Інфармацыю пра крадзеж стала вядомая пасля прагляду запісаў з камер відэаназірання. Прадаўцы звярнуліся ў міліцыю, а тая затрымала зламыснікаў па гарачых слядах.

Цяпер расіяне затрыманыя і знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Прававую ацэнку іх дзеянням дасць Следчы камітэт.

←Нефтяные цены снижаются после взлета накануне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика