МУС: падлетак, якога шукалі ў Пухавіцкім раёне, знойдзены
16.09.2019 21:08
—
Разное

vk.com/angel_search
Бацька аднакласніка зніклага ў Пухавіцкім раёне падлетка сустрэў яго на дарозе і прывёў дадому. Як паведамляе Telegram-канал прэс-сакратара МУС Беларусі Вольгі Чамаданавай, яго жыццю і здароўю нішто не пагражае.
У панядзелак 16 верасня 15-гадовы Дзмітрый Землякоў выйшаў у школу, але потым вярнуўся, пераапрануўся, пакінуў дома рэчы, мабільны тэлефон, грошы і сышоў у невядомым накірунку. Школьніка шукалі міліцыя, ратавальнікі і знаёмыя.