Як выхаванцы яслі-сада №2 вывучаюць родную мову

Источник материала:  
15.09.2019 15:35 — Разное

Каб быць патрыётам краіны, вельмі важна ведаць сваю родную мову. Каб гучала родная мова ў дзіцячым садку, патрэбна на ёй размаўляць і дарослым, і выхаванцам. У рознаўзроставай группе дзяржаўнай установы адукацыі «Яслi-сад №2 г. Ганцавічы» кожны чацвер выхавацель Ірына Грэбень праводзіць з дзецьмі заняткі па развіццю беларускага маўлення ў форме гульні. Для тако, каб замацаваць навыкі выхаванцаў, Ірына Міхайлаўна арганізоўвае гульнявыя сітуацыі для развіцця звязнага маўлення, напрыклад “Жывы агарод”.

Як выхаванцы яслі-сада №2 вывучаюць родную мову
Каб пашырыць уяўленні пра восень, як ураджальную пару, выхавацель праводзіць з дзецьмі пазнавальныя размовы, у працэсе якіх яны адказваюць на пытанні па малюнках, тым самым набіраюцца навыкаў разумець беларускую мову і размаўляць на ёй.

Як выхаванцы яслі-сада №2 вывучаюць родную мову

Акрамя заняткаў Ірына Міхайлаўна ў вольнай дзейнасці, з дапамогай адукацыйнай паслугі звыш базавага кампанента “Творчая майстэрня”, праз дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Белалусі – ткацтва, прывівае сваім выхаванцам любоў і пашану да свайго роднага краю, культуры, роднай мовы.

Як выхаванцы яслі-сада №2 вывучаюць родную мову

Змест дзейнасці адукацыйнай паслугі “Творчая майстэрня” садзейнічае лепшаму ўспрыманню дзецьмі любога мастацкага твора, фарміраванню самасвядомасці, эстэтычнага стаўлення да прыроднага асяродзя, элементарных паняццяў аб колеры, каларыце, кампазіцыі і іх ролі пры стварэнні мастацкіх твораў, у прыватнасці габелена.

Як выхаванцы яслі-сада №2 вывучаюць родную мову

У час асваення рамяства дзеці даведваюцца пра гісторыю народнай культуры, асновы малюнка і кампазіцыі, развіваюць маральна эстэтычны светапогляд, густ.

Як выхаванцы яслі-сада №2 вывучаюць родную мову

Асноўная мэта дзейнасці Ірыны Міхайлаўны, як выхавацеля, напраўлена на развіццё ў дзяцей цікавасці да ўнікальнай традыцыі беларускай народнай творчасці, стварэння ўмоў для сацыяльнай адаптацыі дашкольнікаў праз розныя віды дзейнасці.

С.Г. Жук, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ДУА “Яслі-сад № 2г. Ганцавічы” .

(Visited 3 times, 3 visits today)

←На панядзелак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі: моцны вецер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика