У Мінску мужчыны не падзялілі месца на паркоўцы: у аднаго зламаны нос
15.09.2019 14:55
—
Разное
Скрыншот
У Мінску мужчыны не падзялілі месца на паркоўцы ля аднаго з рэстаранаў хуткага харчавання. Як паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, інцыдэнт здарыўся 7 верасня.
Кіроўца "Фольксвагена" шукаў на паркоўцы месца і, здавалася б, знайшоў вольную пляцоўку. Пачаў паркавацца заднім ходам, але яго апярэдзіў кіроўца "Кіа" і заняў машына-месца.
Уладальнік "Фольксвагена" пайшоў высвятляць адносіны і абсыпаў крыўдзіцеля нецэнзурнай лаянкай. Тут выйшаў знаёмы ўладальніка "Кіа", які прыбыў сюды на сваёй "Таёце" і гукнуў гаспадара "немца". Той пайшоў і штурхнуў жыватом кіроўцу "Таёты", а ў адказ атрымаў некалькі моцных удараў і паламаны нос.
На гаспадара "Таёты" завялі крымінальную справу за хуліганства.