На трасе М1 пад Дзяржынскам сутыкнуліся чатыры аўтамабілі
13.09.2019 20:54
—
Разное

БЕЛТА
Вялізны затор утварыўся вечарам 13 верасня на трасе М1 у Дзяржынскім раёне, перадае БЕЛТА.
У ДТЗ трапілі чатыры легкавыя аўтамабілі, якія ехалі ў спадарожным напрамку. Інцыдэнт здарыўся каля 20:00, удакладніў афіцыйны прадстаўнік УУС Мінаблвыканкама Сяргей Чабатароў.
На шчасце, пацярпелых у аварыі не было.
ДАІ спадзяецца хутка нармалізаваць аўтамабільны рух.