Каля Івацэвіцкага РАУС знайшлі 56 мін часоў Другой сусветнай
13.09.2019 15:55
—
Разное

Міны, знойдзеныя ў Івацэвічах / mvd.gov.by
Небяспечная знаходка трапілася 12 верасня рабочым, якія займаліся пракладкай вадаправода на тэрыторыі Івацэвіцкага РАУС, паведамляе прэс-служба МУС.
Яны знайшлі боепрыпасы часоў Другой Сусветнай вайны. Пра сваю знаходку рабочыя паведамілі ў дзяжурную частку РАУС.
На месца здарэння адразу прыбылі сапёры вайсковай часці 7404. Падчас далейшых раскопак яны знайшлі 56 мінамётных мін калібрам 82 мм і 18 мінамётных узрывальнікаў.
Сапёры вывезлі снарады на палігон і знішчылі. Пацярпелых пры здарэнні няма.