Без книги нельзя быть богатым душой. В Ушачах отметили День белорусской письменности

Источник материала:  
13.09.2019 — Разное

У пачатку верасня ў краіне адзначалі традыцыйны Дзень беларускага пісьменства, які сёлета праходзіў у адным з самых старажытных гарадоў – Слоніме. А нядаўна падобнае мерапрыемства, хоць, вядома ж, у меншым фармаце, прайшло і ў нашым літаратурным краі. Свята “Спадчына Скарыны” прысвячалася гэтай знакавай нацыянальнай падзеі і было прымеркавана да Года малой радзімы і 95-годдзя раёна.

Азёрная і літаратурная – менавіта гэтыя два эпітэты ўжываюць, калі гаворка ідзе пра Ушаччыну. Прычым, апошні з’яўляецца абсалютна бясспрэчным: няма такой бібліятэкі, дзе б не было выданняў нашых славутых землякоў, і няма такога беларуса, які б не ведаў імёны Петруся Броўкі, Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна, Еўдакіі Лось. Іх велічныя партрэты на некалькі гадзін упрыгожылі сквер па вуліцы Ленінскай у гарпасёлку, дзе і разгарнулася свята. Зрэшты, вітаў гасцей і запрашаў на мерапрыемства сам Францішак Скарына разам з Еўфрасінняй Полацкай – знакавыя вобразы прымерылі на сябе работнікі раённай бібліятэкі.Без книги нельзя быть богатым душой. В Ушачах отметили День белорусской письменности

Шмат карыснай інфармацыі тут мог знайсці ўшачанін любога ўзросту. Тэматычныя выставы – гістарычныя, з навінкамі літаратуры – прыцягвалі ўвагу старэйшага пакалення, а вось школьнікі не адыходзілі ад пляцоўкі дзіцячай бібліятэкі, дзе за паспяховы ўдзел у віктарынах і конкурсах атрымлівалі салодкае ўзнагароджанне. “Кніга развівае дзіця, – адзначае загадчык дзіцячай бібліятэкі Галіна Іванова. – І вельмі трапна на гэты конт казаў пісьменнік Рыгор Остэр: дзецям трэба чытаць не натацыі, а кнігі!”.

Зрэшты, прынялі ўдзел у свяце не толькі будучыя паэты, а і мастакі. Прама ў скверы за мальберты селі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў ды і ўсе жадаючыя, якія “тварылі” на вольную тэматыку. Кветкі, жывёлы, сонечны пейзаж – фантазія мастакоў была рознабаковай, а, напрыклад, Ілья Волах натхніўся дэкарацыямі свята і на яго чыстым лісце “ўзнік” прыгожы старажытны замак.

Годна прадаўжаюць традыцыі ўшацкіх класікаў нашы сучаснікі. Працягвае папаўняць бібліятэкі раёна і вобласці сваімі выданнямі новае пакаленне нашых таленавітых землякоў, сярод якіх Галіна Варатынская, Валерыя Міхно, Васіль Шалак, Тамара Барадзёнак. “Сёння вельмі імкліва развіваюцца сучасныя тэхналогіі. Любы твор можна знайсці ў “сусветнай павуціне”, аднак лічу, што інтэрнэт не заменіць нам кнігу, а без яе чалавек не можа быць духоўна багатым”, – адзначае Т.Барадзёнак.
Без книги нельзя быть богатым душой. В Ушачах отметили День белорусской письменности

На працягу больш чым гадзіны на сцэнічнай пляцоў­цы вершамі, прозай, песнямі з прысутнымі дзяліліся ўдзельнікі народных клубаў “Муза” і “Ветэран”, гуртоў “Ушачаначка” і “Раздолле”, іншыя творцы. Усе прысутныя зазірнулі ў таямніцы мінулага і адчулі гонар за сваю малую радзіму, якая, безумоўна, дастойна прыняць Дзень пісьменнасці рэспубліканскага маштабу.

Вольга КАМАРКОВА.

←Лукашенко проводит встречу с наследным принцем Абу-Даби

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика