ПРОГРАММА праздника, посвящённого 95-летию Ушачского района
ПРАГРАМА
правядзення раённага свята,
прысвечанага 95-годдзю
з дня ўтварэння Ушацкага раёна
13 верасня
11.00-12.00 – адкрыццё пасля капітальнага рамонту абеліска ў вёсцы Селішча.
14.20-14.50 – адкрыццё этнаграфічнай выставы “Жыццё і быт ушачан 19-20 стагоддзя” (вул. Ленінская, 36);
15.00-16.00 – сустрэча з вядомымі землякамі Ушаччыны (малая зала пасяджэнняў райвыканкама);
14 верасня
10.00-10.40 – адкрыццё пасля капітальнага рамонту ясляў-сада №3 г.п.Ушачы (вул.Савецкая);
10.45-11.00 – акцыя “Дарогамі памяці”. Ускладанне кветак да помніка загінуўшым воінам і партызанам (сквер, вул.Савецкая);
11.00-13.00 – канцэртная праграма творчых калектываў Ушаччыны “Квітней, родная зямля!” (плошча імя Леніна);
15.30-17.00 – конкурс мастацкай самадзейнасці сярод аматарскіх аб’яднанняў Ушачччыны; першы раённы творчы конкурс сярод маладых работнікаў Ушацкага раёна “Нам песня будаваць і жыць дапамагае” (плошча імя Леніна);
20.00-21.20 – канцэрт ВІА “Чараўніцы” (плошча імя Леніна);
21.20-21.30 – святочны салют (плошча імя Леніна);
21.30-24.00 – дыскатэка “З юбілеем, Ушаччына!” (плошча імя Леніна).
Ушачан таксама чакаюць наступныя мерапрыемствы, якія будуць праходзіць з 10 да 18 гадзін:
Плошча імя Леніна: работа падвор’яў нацыянальнай культуры і быту ўшачан; конкурсна-інфармацыйнай пляцоўкі музея народнай славы; выставы з правядзеннем майстар-класа па народных рамёствах работнікаў Дома рамёстваў і раённага цэнтра дзяцей і моладзі, фотавыстава “Любімы раён: ад стварэння да сучаснасці”, тэматычная “Гісторыя раёна ў дакументах”.
Вуліца Ленінская: конкурс малюнкаў на асфальце “Раён, у якім ты жывеш”; майстар-клас работнікаў дзіцячай школы мастацтваў; выставы: дасягненняў працоўных калектываў Ушаччыны, тэхнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна; карцін самадзейных мастакоў Ушаччыны, “Ушаччына мядовая”; работа спартыўных, конкурсна-інфармацыйных пляцовак бібліятэкі, БРСМ, РАНС, конкурсна-гульнявой пляцоўкі для дзяцей да 8 гадоў; выязны гандаль летняга кафэ і індывідуальных прадпрымальнікаў.