У Буда-Кашалёўскім раёне памёр 14-гадовы школьнік
12.09.2019 16:35
—
Разное

budakosh.by
У вёсцы Мікалаеўка ў Буда-Кашалёўскім раёне памёр 14-гадовы вучань мясцовай сярэдняй школы. Хлопец адчуў сябе дрэнна і страціў прытомнасць на перапынку паміж трэцім і чацвёртым урокамі. Настаўнікі адразу выклікалі хуткую і аказалі яму першую медыцынскую дапамогу. Па дарозе ў бальніцу школьнік памёр.
Следчыя аглядаюць месца здарэння і высвятляюць абставіны здарэння, піша budakosh.by. Па факце смерці школьніка прызначаная судова-медыцынская экспертыза. Начальнік раённага аддзела Следчага камітэта Юрый Герц паведаміў, што следчыя апытваюць аднакласнікаў памерлага і супрацоўнікаў школы.