Мінчук пасварыўся з каханай і падпаліў яе аўто

Источник материала:  
12.09.2019 14:47 — Разное
Мінчук пасварыўся з каханай і падпаліў яе аўто
minsk.mvd.gov.by

У ноч на 12 верасня ў міліцыю ад відавочцаў паступіла паведамленне, што на праспекце Ракасоўскага, 7 гарыць салон аўтамабіля Renault, перадае прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. 

Па гарачых слядах праваахоўнікі затрымалі падпальшчыка. Гэта быў раней судзімы 61-гадовы мужчына. 

Ён патлумачыў, што пасварыўся са сваёй былой сужыцелькай і вырашыў ёй адпомсціць. Нецвярозы мужчына каменем разбіў бакавое шкло аўтамабіля і запальнічкай падпаліў сядушкі. Калі агонь ахапіў салон аўтамабіля, мінчук уцёк. Праўда, далёка уцячы не здолеў. 

Дарэчы, што канцэнтрацыя алкаголю ў выдыханым паветры ў падпальшчыка склала каля 3 праміле.

Раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за пагрозу забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў сваёй сужыцельцы.

За цяперашні падпал яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

← Благотворительная акция «Соберем портфель вместе» прошла в Солигорске.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика