Да +26 і без дажджоў чакаецца 12 верасня
11.09.2019 13:01
—
Разное

pixabay.com
12 верасня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны.
Уначы тэрмометры пакажуць 10-15 са знакам плюс, месцамі — 7-9 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +20...+26.