У Маларыце аднагадовая дачка зачыніла маму на гаўбцы чацвёртага паверху
10.09.2019 16:22
—
Разное

brest.mchs.gov.by
Сапраўдную выратавальную аперацыю давялося праводзіць супрацоўнікам МНС у Маларыце 6 верасня, інфармуе прэс-служба ведамства.
Відавочцы паведамілі, што на гаўбцы чацвёртага паверха адной са шматпавярховак па вуліцы Савецкай просіць дапамогі жанчына. На месца выкліку выехала машына з аўталесвіцай. Ратавальнікі падняліся ў кватэру праз адчыненае акно і вызвалілі жанчыну.
Высветлілася, што яна была ў кватэры з аднагадовай дачкой і выйшла на гаўбец развесіць бялізну. Дзяўчынка ішла следам за мамай, абаперлася на дзвярную ручку і зачыніла дзверы. Адчыніць дзверы дзіця не магло, і жанчына апынулася ў пастцы. Тэлефона з сабой у яе не было, і яна стала клікаць на дапамогу мінакоў.