Жыхар Пінска пасварыўся з дзяўчынай, а злосць сагнаў на выпадковай міначцы

Источник материала:  
08.09.2019 15:29 — Разное
Жыхар Пінска пасварыўся з дзяўчынай, а злосць сагнаў на выпадковай міначцы
politeka.net

У Пінску мужчына беспрычынна напаў на выпадовую міначку. Як паведамляе сайт Брэсцкай абласной міліцыі, інцыдэнт адбыўся ўвечары на вуліцы Першамайскай. 36-гадовая жанчына ішла на працу. У пэўны момант да яе падышоў незнаёмец і выцяў даланёй  па твары, пасля чаго развярнуўся і сышоў.

Жанчына патэлефанавала ў міліцыю і пайшла следам за сваім крыўдзіцелем. Неўзабаве міліцыя яго затрымала: гэта 45-гадовы мясцовы жыхар. Ён беспрацоўны, праблемаў з законам раней не меў.

У размове з міліцыянтамі мужчына патлумачыў, што напярэдадні пасварыўся са сваёй дзяўчынай, адчуваў злосць і не мог кантраляваць эмоцыі.

 

←Демонстранты в Гонконге призвали США освободить город от контроля Пекина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика