У панядзелак будзе да +29, дажджы толькі месцамі па захадзе

Источник материала:  
08.09.2019 13:59 — Разное
У панядзелак будзе да +29, дажджы толькі месцамі па захадзе
БЕЛТА

У бліжэйшыя суткі, 9 верасня, у Беларусі будзе надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Сіноптыкі не прагназуюць неспрыяльных метэаралагічных умоваў. Будзе пераважна без ападкаў, толькі на захадзе краіны месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы з навальніцамі.

Вецер будзе паўднёва-ўсходні: уначы слабы, удзень умеркаваны, па захадзе —  парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў цяпла, удзень будзе плюс 23-29, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

←Lidbeer 2019 завершился масштабным open air

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика