У Маладзечне загінулі двое мужчын — іх засыпала грунтам
08.09.2019 12:57
—
Разное

БЕЛТА
У Маладзечне падчас земляных працаў загінула двое мужчын, перадае Мінскае абласное ўпраўленне МНС. Інцыдэнт здарыўся ўвечары 7 верасня, кал 20:00. Трое рабочых працавалі ў траншэі ля вуліцы Гарадоцкай, якую пракладвалі пад ліўнёвую каналізацыю. Глыбіны траншэі складае 2 метры, шырыня — 1,5 метра. У пэўны момант на іх абрынуўся грунт.
Да прыезду выратавальнікаў дапамогу пацярпелым стараліся аказаць сведкі здарэння. Пазней супрацоўнікі МНС дасталі ўсіх траіх мужчын з-пад грунта і перадалі медыкам. Дваім дапамагчы ўжо не змаглі, трэцяга шпіталізавалі.