Разам з “Дана Мол” зламыснікі “замініравалі” таксама “Нафтан” і “Гродна-Азот”

Источник материала:  
08.09.2019 11:21 — Разное
Разам з “Дана Мол” зламыснікі “замініравалі” таксама “Нафтан” і “Гродна-Азот”
Следчы камітэт

Невядомыя зламыснікі “замініравалі” ў суботу ўвечары адразу тры буйныя аб’екты —  сталічны гандлёвы цэнтр “Дана Мол”, наваполацкае прадпрыемствы “Нафтан” і завод “Гродна-Азот”. Паводле Следчага камітэта, інфармацыя пра закладзеныя выбуховыя прыстасаванні прыйшла на электронную пошту кантакт-цэнтра Беларускай чыгункі, размешчанага ў Магілёве.

На пазначаныя ў паведамленні аб’екты выклікалі саперна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы, аднак выбухоўку там не знайшлі. Таксама праверылі кампутар, на які прыйшло паведамленне.

Цяпер зламыснікаў шукаюць.

←42 наконец-то разложили на три куба

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика