Смачна і насычана: экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» запрашае!  

Источник материала:  
06.09.2019 — Разное

 

Смачна і насычана: экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю» запрашае!   15 верасня 2019 г. на поўначы Беларусі, у Міёрах, адбудзецца экалагічнае свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”, якое стала традыцыйным для рэгіёна і пройдзе ўжо ў сёмы раз.

 

Традыцыйна госці свята змогуць пачаставацца журавінамі і журавінавымі стравамі, а таксама паўдзельнічаць у назіранні за жураўлямі з арнітолагамі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”.

Менавіта ў верасні пачынаецца сезон збору карысных ягад – журавінаў, запасамі якой багатая Міёршчына. І кожны год больш за 4000 шэрых жураўлёў і дзясяткі тысяч гусей розных відаў спыняюцца на адпачынак на мясцовым балоце Ельні падчас восеньскай міграцыі. Таму ўжо

Сёлета свята набыло новы імпульс для развіцця, стаўшы часткай вялікага праекта “Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці”.

Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і скіраваны на паляпшэнне жыцця жыхароў Міёршчыны на аснове рэлізацыі прынцыпаў устойлівага развіцця рэгіёна.

Намесніца старшыні Міёрскага райвыканкама Алена Усцінаўна Шалонька: “Дзякуючы Праекту і святу госці атрымаюць выдатную магчымасць “пакаштаваць на смак” гасціннасць і таленавітасць жыхароў Міёрскага краю. Акрамя гэтага, падчас свята будзе запачаткавана цікавая ініцыятыва − стварэнне унікальнага Музея жураўлёў і журавінаў, экспанаты для якога будуць сабраныя высілкамі мясцовых жыхароў і ўсіх жадаючых”.

 

Пачатак свята ў 11.00, афіцыйнае адкрыццё – ў 13.00.

Месца правядзення – гарадскі парк “Паўвостраў”, г. Міёры.

 

Насычаная праграма свята уключае ў сябе конкурс і прэзентацыю “Жураўліны кірмаш-2019” сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна, выступленні творчых калектываў Міёршчыны і гасцей з Латвійскай Рэспублікі. Упершыню на сцэне гарадскога парка “Паўвостраў” выступіць фольк-гурт PAWA.

Адметнасць свята – магчымасць разам з грамадскай арганізацыяй “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і арнітолагамі паназіраць за жураўлямі і пабываць на экасцежцы на балоце Ельня.

А таксама гасцей чакаюць шматлікія майстар-класы для дзяцей і дарослых, дэгустацыі, інтэрактыўная фотазона, актыўнасці на пляцоўцы АПБ, праца Праектнай пляцоўкі, мабільны планетарый, квесты, экашопінг і шмат-шмат іншых цікавостак!

“Жураўлі і журавіны Міёрскага краю” – свята як мінімум “5 у адным”!

  • яднанне з прыродай (прайсціся па балоце Ельні і паназіраць за жураўлямі)
  • адпачынак у добрай кампаніі на вясёлым свяце
  • умацаванне фізічнага стану (дзякуючы гаючаму паветру і “эліксіру здароўя” – журавінам)
  • эканамічная выгода: шопінг на кірмашы майстроў
  • новыя ўражанні і сюрпрызы

 

Шчыра запрашаем!

 

Падрабязную праграму свята глядзіце ніжэй.

 

Кантактная асоба – Надзея Дударонак, мясцовы каардынатар праекта,

+375 33 370 99 16, mioryproekt@tut.by

 

 

 

Праграма экалагічнага свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”

у 2019 годзе

9-14 верасня

  • экалагічны тыдзень “Чароўны край малой Радзімы” (установы адукацыі Міёрскага раёна);
  • конкурс на найлепшага здатчыка журавінаў.

10 верасня

Паседжанне клуба маладой сям’і “Жураўлінаю сцежкай”.

14 верасня

  • урачыстая рэгістрацыя шлюбу “Жураўлінае вяселле” (каля скульптуры “Жураўліная вернасць”, г. Міёры, плошча Леніна, 14);
  • урачыстае вітанне “Жураўліная вернасць” (каля скульптуры “Жураўліная вернасць”);
  • міжраённы турнір інтэлектуальнай гульні “Што? Дзе? Калі?” на кубак старшыні Міёрскага раённага выканаўчага камітэта (Міёрскі раённы Дом культуры);
  • адкрыты кубак раёна па валейболе сярод жаночых каманд (Міёрская ДЮСШ);
  • конкурс “Смак журавінаў” (па зборы журавінаў) сярод прафсаюзных аб’яднанняў і ахвочых.

15 верасня

09.30 – семінар “Міжнароднае супрацоўніцтва як інструмент устойлівага развіцця Міёрскага раёна” (малая зала Міёрскага раённага выканаўчага камітэта).

Гарадскі парк:

11.00 – адкрыццё выставы-продажу вырабаў народных майстроў “Жураўліная скарбонка” з правядзеннем майстар-класаў;

12.00 − выступленне калектываў г. Даўгаўпілса і Крустпілскага краю (Латвія);

11.00 – 13.00 – конкурс “Жураўліны кірмаш-2019” сярод сельскіх падворкаў Міёрскага раёна;

11.00 – 15.00 – прэзентацыя сельскіх падворкаў;

13.00 – урачыстае адкрыццё свята, узнагароджанне пераможцаў раённых конкурсаў:

− па добраўпарадкаванні;

− сярод сельскіх падворкаў;

− па зборы журавінаў і найлепшых здатчыкаў журавінаў;

− захавальнікаў Ельні;

− “Гатуем з журавінаў разам” (ад раённай газеты “Міёрскія навіны”).

14.00 – тэатралізавана-канцэртная шоу-праграма “Жураўліная нота”;

16.30 – канцэртная праграма фольк-групы “PAWA”;

22.00 – святочная тэматычная дыскатэка “Жураўліны опэн-эйр”.

Цягам дня:

Прэзентацыя пляцоўкі грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”:

  • праца інфармацыйнага стэнда (інфармацыя пра працу ў межах праекта “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”, пра тэрыторыю Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Ельня”, пра дзейнасць арганізацыі);
  • назіранне за жураўлямі (з 10.00 да 14.00 кожную гадзіну адпраўленне аўтобуса ад Гарадскога парку, работа арнітолагаў на полі, запіс на экскурсію, суправаджэнне экскурсіі);
  • экскурсіі па экасцежцы (суправаджэнне спецыяліста);
  • інтэрактыўная фотазона “Жураўлі і журавіны − 2019” і майстар-клас для дзяцей;
  • майстар-клас “Адчуй сябе жураўлём”;
  • тэматычны аквагрым;
  • “Жураўліны квэст”;
  • выраб эка-сувеніраў.

Праектны офіс прапануе:

  • праца інфармацыйнага стэнда (інфармацыя пра Праект “Разам для грамады і прыроды: Міёрскі раён”);
  • майстар-клас па пляценні з траў;
  • роспіс пернікаў з выявамі журавінаў і жураўлёў;
  • продаж расады садовых журавінаў і дурніц;
  • Фотасушка “Гісторыя свята “Жураўлі і журавіны Міёрскага краю”;
  • акцыя “Створым музей разам” (пачатак фарміравання калекцыі будучага Музея журавінаў і жураўлёў);
  • продаж сувеніраў.

 

Таксама вас чакае:

  • прэзентацыі-дэгустацыі і продаж прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў;
  • продаж журавінаў “Менш пластыку – больш журавінаў”;
  • выстава экалагічнай літаратуры “Журавель-асветнік” (ад Міёрскай цэнтральнай бібліятэкі і Сектара спорту і турызму Міёрскага раённага выканаўчага камітэта);
  • выстава краязнаўцы Вітольда Ермалёнка “Малая Радзіма пачынаецца з зямлі”;
  • дзіцячая гульнёвая праграма “Вясёлы жураўлік”;
  • праца моладзевай арт-пляцоўкі “Пакаленне NEXT” – квэст “Мой горад”, конкурсная праграма для моладзі;
  • экапляцоўка “Новае жыццё ў абмен на крышачкі”;
  • “Як стварылася планета Зямля” (фільм, работа мабільнага планетарыя);
  • “Журавель запрашае” (бясплатнае наведванне і экскурсійная праграма па візіт-цэнтры “Ельня”, Міёры, вул. Кірава, 4а).

 

 

Comments are closed.

Яндекс.Метрика