Непаўналетніх сястру з братам з Пружанаў шукаюць валанцёры і міліцыя
05.09.2019 20:45
—
Разное
Фота са старонкі пошукавага атрада "Анёл"
У Пружанах зніклі непаўналетнія брат з сястрой, а таксама іх маці. Пошыкам зніклых займаецца міліцыя і пошукава-выратавальны атрад "Анёл".
4 верасня, як паведамляюць валанцёры на сваёй старонцы ў сацсетках, 14-гадовая Настасся Ахцель, яе 15-гадовы брат Аляксандр і іх маці Наталля пайшлі з дому ў невядомым напрамку. Мяркуецца, што яны могуць знаходзіцца ў Расіі.
Абое падлеткі хударлявага целаскладу з блакітнымі вачыма. Рост дзяўчынкі — 173 см, яна мае цёмна-русыя кучаравыя валасы. Рост хлопца — таксама 173 см, у яго русыя валасы.