У Шчучыне два рабочыя атруціліся газамі ў каналізацыйным калодзежы

Источник материала:  
05.09.2019 16:08 — Разное
У Шчучыне два рабочыя атруціліся газамі ў каналізацыйным калодзежы
sk.gov.by

Два работнікі Шчучынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм былі шпіталізаваныя 2 верасня з прыкметамі атручвання каналізацыйнымі газамі. Увечары гэтага ж дня адзін з іх, 62-гадовы мужчына, памёр у рэанімацыйным аддзяленні лякарні, не прыходзячы ў прытомнасць, інфармуе прэс-служба Следчага камітэта.

Следчыя выявілі, што галоўны інжынер даручыў работнікам чысціць каналізацыйны калодзеж на тэрыторыі былога аэрадрома. Пры гэтым перад пачаткам работ не праводзіліся ніякія вымярэнні на наяўнасць атрутных рэчываў у калодзежы. На работы не выпісваўся нарад-допуск.

У калодзежы абодва работнікі адчулі сябе кепска, адзін з іх страціў прытомнасць. Іх дасталі з калодзежа выкліканыя ратавальнікі, адзін з работнікаў знаходзіўся ў непрытомным стане.

На галоўнага інжынера пачалі крымінальную справу за службовую халатнасць.

←Еврокомиссия ждет конкретных предложений Лондона к соглашению о выходе из ЕС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика